На фоне пратэстаў у Маскве рэйтынг Пуціна знізіўся да мінімуму за 18 гадоў

Галасаваць за прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на выбарах гатовыя толькі 43%, сведчыць апытанне фонду «Грамадская думка». Эксперты звязваюць зніжэнне рэйтынгу з пратэстамі праз выбары ў Масгардуму, а таксама прагназуюць далейшае падзенне рэйтынгу Пуціна, піша Белсат са спасылкай на BBC.

nch_001_32.jpg


Калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, Пуціна падтрымалі б 43%, высветліў фонд. Гэта самы нізкі паказнік, зафіксаваны сацыёлагамі за мінулыя 18 гадоў. Толькі ў красавіку 2001 года за Пуціна былі гатовыя галасаваць менш – 42%.
Разам з тым, паводле сацыёлагаў, знізілася колькасць тых, хто лічыць, што Пуціна пасадзе працуе добра – з 64% у ліпені да 60% цяпер. 27% паведамілі сацыёлагам, што прэзідэнт на пасадзе працуе дрэнна. Таксама 36% заявілі, што сталі менш давяраць прэзідэнту за апошні месяц.
Зніжэнне рэйтынгу адбываецца на фоне масавых пратэстаў у Маскве, што пачаліся напрыканцы ліпеня.