
На мяжы Польшчы і Беларусі — новыя ачагі птушынага грыпу
- Замежжа
- 04-01-2020
Ветэрынары Любанскага ваяводства выявілі сем новых ачагоў вірусу птушынага грыпу штаму H5N8, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на TVP.

Ці звязаныя новыя выпадкі птушынага грыпу з выяўленымі ў Старым Усцімаве, пакуль не высветлена. Галоўны ветэрынарны лекар Польшчы Богдан Канопка заспакойвае: з хваробай разбіраюцца неадкладна, досвед падобнай барацьбы ёсць, працэдуры ўжо распачатыя. Колькі птушак памерла і колькі давядзецца знішчыць, не ўдакладняецца.
Лічыцца, што штам вірусу H5N8, выяўлены ў Польшчы, не пагражае людзям (у адрозненне ад H5N1, ад якога ў 2003–2017 гадах памерла не менш за 450 чалавек). Лекары, тым не меш, адзначаюць, што вірусы могуць перажыць мутацыі, таму рэкамендуюць палякам часта мыць рукі пасля кантакту з птушкамі, не ўжываць птушынае мяса без тэрмічнай апрацоўкі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: