На прэмію «Оскар» вылучыла свае фільмы рэкордная колькасць краін

Гаіці, Гандурас, Лаос, Мазамбік, Сенегал і Сірыя ў гэтым годзе ўпершыню вылучылі свае фільмы на кінапрэмію "Оскар".

28_tn.jpg


На кінапрэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы замежны фільм" вылучыла свае фільмы рэкордная колькасць краін, у гэтым годзе іх 92, паведамляецца на сайце прэміі, піша gordonua.com.
Адзначаецца, што Гаіці, Гандурас, Лаос, Мазамбік, Сенегал і Сірыя зрабілі гэта ўпершыню.
Украіна вылучыла кінастужку "Узровень чорнага" рэжысёра Валянціна Васяновіча. Ад Літвы будзе ўдзельнічаць фільм "Шаць" пра падзеі на Данбасе рэжысёра Шарунаса Бартаса, зняты пры падтрымцы Дзяржкіно Украіны.
90-я цырымонія ўзнагароджання "Оскар" пройдзе 4 сакавіка 2018 года ў Лос-Анджэлесе. Фінальную пяцёрку намінантаў абвесцяць 23 студзеня.