На прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі перамагла дачка палітэмігрантаў
Саломэ Зурабішвілі, якую падтрымлівала партыя «Грузінская мара», набрала ў другім туры прэзідэнцкай гонкі 59,56 % галасоў, паведамляе Белсат.
![nino.jpg nino.jpg](/img/v1/images/nino.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прадстаўнік апазіцыйнай кааліцыі «Сіла ў адзінстве» Грыгол Вашадзэ набраў 40,44 %.
Для перамогі ў другім туры аднаму з кандыдатаў дастаткова было набраць большасць галасоў. Паводле папярэдніх звестак, яўка склала 56,23%.
Зурабішвілі нарадзілася ў Францыі ў 1952 годзе ў сям’і палітычных эмігрантаў. Ейныя бацькі зʼехалі з краіны ў 1921 годзе.