У Грузіі апазіцыя пратэстуе супраць вынікаў выбараў

У цэнтры Тбілісі ў нядзелю праходзіць акцыя пратэсту апазіцыі. Яе прыхільнікі пратэстуюць супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, абвінавачваючы ўлады ў ціску на выбаршчыкаў і фальсіфікацыі, паведамляе Радыё Свабода.

1eb924ab_802c_4b2b_b259_aacff5cd131b_tv_w650_r1.jpg

Патрабаваньне пратэстуючых — прызначэнне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Прадстаўнікі апазіцыйнага аб’яднання «Сіла ў адзінстве» адмаўляюцца прызнаваць вынікі выбараў, паводле якіх перамагла падтрыманая кіруючай «Грузінскай марай» Саламэ Зурабішвілі. Яе супернікам быў паплечнік былога прэзыдэнта Грузіі Мікаэла Саакашвілі Грыгол Вашадзэ. Інаўгурацыя новага прэзідэнта павінна прайсці 16 снежня. Міжнародныя назіральнікі прызналі выбары свабоднымі, але пры гэтым адзначылі, што кандыдаты былі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі раней паведаміла, што ў Тбілісі былі затрыманыя сямёра грамадзян Украіны. Іх абвінавачваюць у незаконным захоўваньні зброі. Адзін з затрыманых, як паведамляецца, ураджэнец Грузіі Лука Чхеція, які ваяваў у Данбасе супраць падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў.Яго сваякі прызнаюць, што ён меў намер прысутнічаць на сённяшняй акцыі апазіцыі, але адмаўляюць яго віну, называючы затрыманне «палітычнай расправай».