На сайты ўкраінскіх дзяржорганаў і банкаў пачалася чарговая DDoS-атака

Сайты ўрада Украіны, Вярхоўнай Рады, МЗС, СБУ перасталі адкрывацца.

ddos.png


На сайты ўкраінскіх дзяржорганаў і банкаў пачалася DDoS-атака. Перасталі адкрывацца сайты ўрадавых устаноў і СБУ.
Як паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў, у 16:00 па мясцовым часе пачалася DDoS-атака на сайты дзяржорганаў і шэрагу банкаў.
Тыдзень таму нападам падвергнуліся сайты Міністэрства абароны, ВСУ, «ПриватБанк» і «Ощадбанк».