На шопінг і рэстараны: жыхарам Пекіна раздадуць 1,7 млрд долараў
Урад Пекіна раздасць мясцовым жыхарам 1,7 мільярда долараў, каб яны пашопіліся і наеліся ў рэстаранах. Тым самым улады кітайскай сталіцы разлічваюць павысіць попыт на тавары, які ўпаў з-за пандэміі.
Каля 12 мільярдаў юаняў жыхарам Пекіна падораць ў выглядзе ваўчараў, піша агенцтва Bloomberg. Грошы дазволяць траціць як на пакупкі ў звычайных крамах, так і для пакупак у анлайне. На такі крок улады вырашыліся з-за таго, што ў Пекіне рознічныя продажы за першыя чатыры месяцы гэтага года ўпалі на 20%. Раздаваць спажывецкія ваўчары ўлады Пекіна пачнуць ужо сёння.
Выдаткаваць іх гараджане змогуць, напрыклад, у сферы турызму, адукацыі і спорту, а таксама на прадукты харчавання. Пры гэтым колькі менавіта сродкаў прыйдзецца на кожнага жыхара, не ўдакладняецца.
Наогул, Пекін — не першы горад, які звяртаецца да раздачы грошай на спажывецкія выдаткі. Гэтую меру рэалізавалі ўжо як мінімум у 50 гарадах Кітая: там выдалі, у агульнай колькасці, 850 мільёнаў долараў.
kyky.org