На Чаркашчыне ў лесе знайшлі закатаванага журналіста і майданаўца ў кайданках Васіля Сергіенку

Грамадскага актывіста Васіля Сергіенку з горада Корсунь-Шаўчэнкаўскі Чаркаскай вобласці, якога напярэдадні выкралі невядомыя, знайшлі мёртвым у Выграіўсікім лесе ў 15 кіламетрах ад горада.



551066_w_300.jpg

"У абед хлопцы з мясцовай Самаабароны знайшлі месца, што было падобным на свежавыкапанай яму. Дачакаліся крыміналістаў з Чаркаска і пачалі раскопваць месца, прыкрытае смеццем. Там знайшлі цела мужчыны: тварам у зямлю, на руках — кайданкі. Хлопцы пазналі ў ім зніклага Васіля Сергіенку", — распавядае сотнік Самаабароны Алег Собчанка.

"Пасля таго, як дасталі цела мужчыны, убачылі сляды страшных катаванняў: у Васіля поўнасцю разбіта галава, перабітыя калені, некалькі нажавых ран у вобласць ныркі, нажавое раненне ў вобласць сэрца спераду і некалькі нажавых ў сэрца са спіны, перарэзана шыя спераду, перарэзана патыліца. У магіле значная колькасць крыві, г. зн. дабівалі яго ўжо там. Яма выкапана была загадзя, бо свежая зямля перамяшаная з сухой. На гэта страшна глядзець, проста месіва нейкае, а не цела чалавека", — з хваляваннем распавёў мужчына.

Актывісты Самаабароны маюць толькі адну версію забойства: палітычная і грамадская дзейнасць. Нагадаем, што Васіль Сергіенка быў намеснікам старшыні Народнага Савета Корсуншчы.

"Мы страцілі аднаго свайго байца. Магчыма, гэта зроблена для таго, каб нас запалохаць і мы перасталі рабіць тое, што робім — кантраляваць уладу", — сказаў Алег.

Нагадаем, напярэдадні ўвечары Васіля Сергіенку, грамадскага актывіста і журналіста, пабіла каля ўласнага дома, а затым выкрала група невядомых.

Паводле gazeta.ua