Прарасійская акцыя ў Данецку: зноў захопліваюць будынкі (відэатрансляцыя)
Сепаратысты вывесілі на будынку абласной адміністрацыі трыкалоры і сцяг забароненай “Данецкай рэспублікі”.

Каля 2 тысяч мітынгоўцаў сабраліся на плошчы Леніна ў цэнтры Данецка ў нядзелю 6 красавіка, інфармуе УНІАН. Яны заяўляюць аб неабходнасці федэралізацыі Украіны і выхадзе Данецкай вобласці са складу ўнітарнай дзяржавы.
Людзі трымалі ў руках расійскія сцягі і выкрыквалі прарасійскія лозунгі. Пасля мітынгу пратэстоўцы пайшлі да будынку Данецкай абласной адміністрацыі, напалі на міліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак, вырвалі ў іх некалькі шчытоў. Групе сепаратыстаў удалося прарвацца ўнутр будынку. Затым над будынкам вывесілі расійскія сцягі.
Сепаратысцкая акцыя з масавымі беспарадкамі праходзіць таксама ў Луганску: там мітынгоўцы захапілі будынак Службы бяспекі Украіны.