Лех Валенса: Свет павінен адказаць Пуціну па-мужчынску. У Гаазе

За анэксію Крыма прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну павінна быць вынесена абвінавачанне ў Гаагскім трыбунале або ў іншым міжнародным судзе. Пра гэта ў інтэрв'ю Rzeczpospolita заявіў экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.



liech_valiensa_u_salidarnascj_z_ukrainaj.jpg

" Нельга парушаць міжнародныя дамоўленасці і пагадненні і ствараць небяспеку для нацыі. Трэба нешта зрабіць, каб кожны яшчэ да пачатку сваіх дзеянняў ведаў, што яго будуць судзіць за гэта", — адзначыў Валенса.
 

Каментуючы пытанне, ці пагадзіўся свет на анэксію Крыма Расіяй, экс-прэзідэнт Польшчы адзначыў: свет павінен стварыць Камісію салідарнасці, якая прымусіць прэзідэнта Расіі выконваць міжнародныя дамоўленасці.
 

"Я чакаю, калі свет адкажа Пуціну па-мужчынску. Цяпер усе выкарыстоўваюць нейкія камбінацыі", — заявіў Валенса.
 

"Трэба спытаць кожную краіну: " Што вы, на самой справе шчыра, можаце зрабіць для Ўкраіны?". Такім чынам мы б ведалі, як мы можам змагацца і хто з'яўляецца нашым саюзнікам", — адзначыў Валенса.
 

"Свет павінен знайсці ў сабе салідарную сілу, якая прымусіла б Пуціна паводзіць сябе годна XXI стагоддзя", — дадаў экс-прэзідэнт Польшчы.
 

Таксама Валенса падкрэсліў, што ўвядзення санкцый супраць Расеі — мала.
 

"Трэба разабрацца, што з расійскім газам і таваразваротам. Ці можам мы сабе дазволіць выключыць Расею з эканамічнага жыцця. Трэба стварыць Камісію Салідарнасці, якая атрымае пэўныя абавязацельствы ад кожнай краіны свету і будзе сачыць, каб кожная з гэтых краін іх рэалізавала", — растлумачыў Валенса.

Паводле "Украінскай праўды"