Севастопальскіх дэпутатаў і чыноўнікаў прымусяць праходзіць стажыроўку ў Дзярждуму РФ

Спікер Дзяржаўнай думы РФ Сяргей Нарышкін падпісаў пагадненне аб узаемадзеянні апарата Дзярждумы з выканаўчым апаратам Севастопаля.



dziarzduma_rf.jpg

Падпісанне адбылося ў Севастопалі. На ім прысутнічалі чальцы прэзідыума заканадаўчага сходу і дэпутаты Дзярждумы, якія прыбылі ў суботу ў Крым у складзе парламенцкай дэлегацыі, інфармуе censor.net.ua.
У пагадненні гаворыцца, што Дзярждума забяспечыць стажыроўкі дзяржслужачым выканаўчага апарата і дэпутатам заканадаўчага сходу Севастопаля ў расійскім парламенце. Акрамя таго, севастопальскія палітыкі змогуць паўдзельнічаць у парламенцкіх слуханнях, " круглых сталах", навучальных семінарах і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца Дзярждумай.
 

Дзяржаўная дума РФ таксама акажа садзейнічанне і метадычную дапамогу заканадаўчаму сходу Севастопаля ў вывучэнні практыкі распрацоўкі і прыняцці федэральных законаў.