Украіна рыхтуецца да таго, што Расея можа спыніць пастаўкі газу

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даручыў ураду падрыхтавацца да двух варыянтаў развіцця падзей, звязаных з газавым ціскам з боку Расеі, у прыватнасці, і да сцэнару, па якім Масква наогул спыніць пастаўкі рэсурсу, — паведамляе "5 канал".



hazavyja_pastauki_va_ukrainu.jpg

Таго, што Расея можа перакрыць газавы кран, не выключае і профільны міністр Юрый Продан. Разам з тым ён запэўніў, што Украіна не будзе адбіраць блакітнае паліва, якое ідзе транзітам у Еўропу.
 

"Украіна не будзе мець ніякага дачынення да газу, які ідзе транзітам у Еўропу. Украіна будзе дакладна выконваць тыя абавязацельствы, якія ў яе ёсць па транзіту газу, колькі газу будзе на ўваходзе для Еўропы, столькі ж газу будзе перададзена на заходняй мяжы. Украіна заўсёды выразна выконвала свае абавязальніцтвы па транзіту газу ў Еўропу. Ніякіх крадзяжоў, нават думак пра тое, каб адабраць газ, у украінскага боку ніколі не было", — адзначыў Продан.