На нафтабазе пад Кіевам адбыўся выбух, па трывозе паднятая Нацгвардыя. Ёсць пацярпелыя
На нафтабазе пад Кіевам адбыўся выбух. Журналісты паведамляюць пра вялікую колькасць ахвяр.
У 17 гадзін 29 хвілін 8 чэрвеня на тэрыторыі нафтабазы ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласці адбыўся выбух рэзервуара з нафтаю.
Раніцай 9 чэрвеня полымем было ахоплена 17 цыстэрнаў.
Паводле заявы МУС Украіны, прычынамі маштабнага пажару на нафтабазе пад Кіевам могуць быць грубыя парушэнні правілаў захоўвання нафтапрадуктаў, тэхнічныя праблемы або наўмысны падпал.
Дарадца кіраўніка МУС Заран Шкірак заявіў, што "могуць быць ахвяры сярод байцоў пажарна-выратавальных атрадаў. Пакуль няма сувязі з трыма выратавальнікамі. Шасцёра байцоў ДСНС з рознымі ступенямі апёкаў дастаўленыя ў бальніцы».
У
прэс-службе кампаніі "БРСМ-Нафта" заявілі, што на нафтабазе пад Кіевам працягваюць адбывацца выбухі. "Ёсць інфармацыя пра новыя выбухі", — заявілі ў прэс-службе.
Паводле афіцыйнай пазіцыі кампаніі, прычынай пажару з'яўляецца падпал.
"База эксплуатуецца 10 гадоў. За гэтыя 10 гадоў у нас не было ніякіх прэцэдэнтаў. Усе нашы супрацоўнікі высокакваліфікаваныя. Пазіцыя нашай кампаніі адназначная — знешняе ўмяшанне асоб, зацікаўленых у тым, каб нашкодзіць маёмасці кампаніі. Мы не дапускаем, што быў які-небудзь тэхнічны збой ці халатнасць нашых работнікаў", —заявілі ў прэс-службе.
Паводле УНІАН, РБК-Украіна