На вакзале ў Валгаградзе прагрымеў выбух — ёсць параненыя і загінулыя

18 чалавек загінулі і больш за 40 параненыя пры выбуху на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе, паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на заяву прадстаўніка ўрада вобласці. Паводле інфармацыі прэс-цэнтра МУС, загінулі 10 чалавек, трое параненыя. Па дадзеных Следчага камітэта, загінулі не менш за 13 чалавек.



terakt_vogograd.jpg

Крыніца ў сілавых структурах паведаміла агенцтву, што выбух прагрымеў паміж уваходнымі дзвярыма і турнікетам на першым паверсе. Здарэнне кваліфікавана як тэракт. Узбуджаная крымінальная справа.
Прадстаўнік МУС распавёў агенцтву ІТАР-ТАСС, што выбух адбыўся, калі на стужку металашукальніка паставілі сумку.
У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце «РІА Навіны» заявілі, што выбух, як мяркуецца, здзейсніла тэрарыстка-смяротніца.
«Сёння ў 12.45 у горадзе Валгаградзе на чыгуначным вакзале ў выніку спрацоўвання неўстаноўленага выбуховага прыстасавання адбыўся магутны выбух, які пацягнуў за сабой чалавечыя ахвяры. Як мяркуецца, выбух зрабіла тэрарыстка-смяротніца», — гаворыцца ў паведамленні НАК.


grani.ru