Другі выбух у Валгаградзе. Бомба ў тралейбус была закладзена загадзя
Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па другім тэракце ў Валгаградзе, дзе ў 8 гадзін 10 хвілін у тралейбусе, які рухаўся па маршруце 15А, адбыўся выбух.
Паводле апошніх дадзеных, загінулых — ад 10 да 15 чалавек, пацярпелых больш 20. Як сказаў карэспандэнту "РГ" афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта (СКР) Уладзімір Маркін, тралейбус разбураны цалкам.
Распачата крымінальная справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт), арт. 222 КК РФ (незаконны абарот зброі).
Зараз на месцы здарэння працуюць адмыслоўцы-выбухатэхнікі, следчая група СКР прыступіла да першапачатковых следчых дзеянняў. У прыватнасці, усталёўваюцца відавочцы і сведкі злачынства, канфіскуюцца запісы з камер відэаназірання.
Паводле папярэдніх дадзеных, тэракт здзейсніў не смяротнік. Мяркуючы па характары пашкоджанняў тралейбуса, выбухная прылада была загадзя закладзеная ў сярэдзіне салона. Сам падрыў быў зроблены пазней і дыстанцыйна.
Па словах Маркіна, у Следчым камітэце не выключылі, што два тэракту ў Валгаградзе могуць быць узаемазвязаныя.
Нагадаем, напярэдадні выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе забраз жыцці 17 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. У рэгіёне ўведзены "жоўты" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.