Над Кубай узарваўся метэарыт
У небе над кубінскай правінцыяй Пінар-дэль-Рыа прагрымеў магутны выбух.

Відавочцы распавядаюць, што бачылі слуп дыму, а мясцовыя жыхары адчулі моцную вібрацыю ў дамах, паведамляе мясцовае выданне Granma.
Былі здагадкі аб выбуху ваеннага самалёта, аднак пазней з'явілася інфармацыя ад метэаслужбы, дзе паведамлялася аб магчымым падзенні метэарыта на захадзе Кубы. Гэтая версія падцвердзілася.
У цяперашні час на месцы здарэння працуюць спецыялісты, яны знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, памер якіх дасягае 20-30 см у даўжыню. Кубінскія ўлады паведамілі пра тое, што пацярпелых і разбурэнняў у выніку падзення метэарыта няма.
Народная Воля