Надзея Саўчанка не праходзіць у новы склад Вярхоўнай Рады

Па выніках падліку больш за палову бюлетэняў, у 51-й выбарчай акрузе на Данбасе Надзею Саўчанка падтрымалі толькі восем чалавек. Саўчанка назвала выбары "бруднымі і агіднымі".



Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Паводле папярэдніх вынікаў парламенцкіх выбараў ва Украіне, Надзея Саўчанка не захавае за сабой дэпутацкі мандат.

51-я акруга, дзе яна вылучалася, знаходзіцца ў Данецкай вобласці і ўключае ў сябе частку горада Горлаўка. "Гэтая тэрыторыя і так шматпакутная і чакае ад дзяржавы падтрымкі, — адзначыла Надзея Саўчанка. — Калі яе не даюць, людзі пачынаюць паддавацца на подкуп". Саўчанка назвала мінулыя выбары "бруднымі і агіднымі".

У 51-й аднамандатнай акрузе, дзе Саўчанка вылучалася, з вялікім адрывам лідзіруе самавылучэнец, беспартыйны пенсіянер Аляксандр Кавалёў, які набраў больш за 64% галасоў, паведамляе ўкраінскі Цэнтрвыбаркам у панядзелак, 22 ліпеня, па выніках падліку 52,70% бюлетэняў.

На другім і трэцім месцах — таксама самавылучэнцы, Уладзімір Вясёлкін і Махач Бацірсултанаў (14,9% і 6,6% адпаведна). Надзея Саўчанка апынулася на сёмым месцы з 1,24 працэнтамі. Пазней тэлеканал "Громадське" паведаміў, што Кавалёў набраў 220 галасоў, Вясёлкин — 124, Бацірсултанаў — 113, а Саўчанка — 8. Паводле тэлеканала, усяго яўка ў акрузе склала 26,7%, гэта значыць прагаласавалі толькі 837 выбаршчыкаў з 3135 зарэгістраваных.

З партый у 51-й акрузе лідзіруе "Апазіцыйная платформа — За жыццё", якую, паводле папярэдніх дадзеных, падтрымалі 45,07 працэнта выбаршчыкаў. На другім месцы — "Слуга народа" (больш за 23%),Уладзіміра Зяленскага.

Паводле www.dw.com