Уладзімір Пуцін: Расія і Украіна павінны знайсці спосаб на інтэграцыю

У інтэрв'ю амерыканскаму кінарэжысёру Оліверу Стоўну прэзідэнт Расіі пераконваў, што «рускія і ўкраінцы — адна нацыя».



ПФота з сайта 24tv.ua

ПФота з сайта 24tv.ua

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю амерыканскаму кінарэжысёру Оліверу Стоўну заявіў, што «рускія і ўкраінцы — адна нацыя». Таму, паводле яго, «яны павінны знайсці спосаб на інтэграцыю».

Інтэрв'ю было выкарыстанае ў фільме пра Украіну. Поўны запіс размовы ў пятніцу апублікаваў Крэмль.

У ім Пуцін заяўляе, што аднаўленне добрых і нават саюзніцкіх адносін паміж Расіяй і Украінай практычна непазбежнае. «Я лічу, што рускія і ўкраінцы — гэта адна нацыя (…) Калі землі, якія сёння з'яўляюцца ядром Украіны, далучыліся да Расіі, усе думалі пра сябе, як пра рускіх», — дадаў прэзідэнт РФ.

Ён мяркуе, што прычынай стала рэлігійная прыналежнасць. «Усе яны былі праваслаўнымі і называлі сябе рускімі. І яны не хацелі быць часткай каталіцкага свету, да якога «цягнула» іх Польшча. Той факт, што расіяне і ўкраінцы маюць шмат агульнага, павінна дапамагчы ў працэсе інтэграцыі», — заявіў Уладзімір Пуцін.

Ён таксама дадаў, што сённяшнія ўлады Украіны гэтага не хочуць. «Я думаю, аднак, што здаровы сэнс, нарэшце, выйграе. Урэшце, мы прыйдзем да стану, пра які я казаў: збліжэнне непазбежнае», — рэзюмаваў Пуцін.

www.polskieradio.pl