Надзеі Саўчанка прад'явяць новае абвінавачванне
Адвакат Надзеі Саўчанка паведаміў, што яго падабароннай прад'явяць новае абвінавачванне. А міністр замежных спраў РФ Лаўроў заявіў, што ўкраінскую лётчыцу могуць вызваліць паводле амністыі, прадугледжанай мінскімі дамоўленасцямі.

Адвакат Надзеі Саўчанка паведаміў, што яго
падабароннай у
пятніцу прад'явяць новае
абвінавачванне
«У пятніцу Надзеі Саўчанка прад'явяць новае абвінавачванне. 322 арт. КК РФ "Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы», — напісаў адвакат Мікалай Полазаў у Facebook.
У сваю чаргу міністар замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў сказаў журналістам, што лётчыцу могуць вызваліць паводле амністыі.
«Калі суд вырашыць, што яна не вінаватая, то тады наогул пытанняў ніякіх не ўзнікае. Калі суд вырашае, што яна вінаватая, то тады яна, напэўна, будзе падпадаць пад амністыю», — цытуе Лаўрова "Эхо Москвы".
У аўторак Рада Украіны звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна з заклікам вызваліць Надзею Саўчанку.
У Расіі ўкраінскую лётчыцам абвінавачваюць у дапамозе ў забойстве расійскіх журналістаў у чэрвені 2014 года, а таксама незаконным перасячэнні расійскай мяжы. Сама Надзея Саўчанка віну не прызнала і ў снежні мінулага года абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць свайго арышту. У лютым Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін яе арышту да 13 траўня. 5 сакавіка яна пагадзілася ўжываць у ежу курыны булён, але 16 сакавіка абвясціла, што зноў аднаўляе галадоўку.