Нафта даражэць ужо не будзе
На гэтым тыдні цэны нафты на сусветных рынках упалі ніжэй за 46 долараў. Шанцаў на тое, што цэны вярнуцца да 100-доларавай адзнакі, на якой яны знаходзіліся яшчэ 3 гады таму, вельмі мала.
Праз 15 гадоў нафта можа перастаць быць галоўным палівам на транспарце. Пра гэта піша газета “Puls Biznesu”.
Вартасць «чорнага золата» моцна знізіла «сланцавая рэвалюцыя» ў ЗША. Здабыча газу з цвёрдых сланцавых пародаў з’яўляецца эканамічна выгаднай нават пры коштах на нафту ў 30–40 долараў за барэль.
Можна таксама высунуць гіпотэзу, што праз 15 гадоў нафта перастане быць галоўным палівам на транспарце, таму, што ў аўтамабілях на змену рухавікам унутранага згарання прыйдуць электрычныя — піша газета. Такім чынам, попыт на нафту ў свеце можа скараціцца ўдвая.
Падзенне цэнаў нафты засмучае толькі краіны, якія здабываюць гэтую сыравіну, а таксама нафтавыя канцэрны. Для іншых дзяржаваў і галінаў прамысловасці танныя энерганосбіты — гэта дабро.
Самымі відавочнымі бенефіцыянтамі падзення цэнаў на нафту стануць вытворцы аўтамабіляў — піша Puls Biznesu.