Нагорны Карабах. Прарыў дыпламатычнай ізаляцыі

Заканадаўчы савет парламента самага буйнага штата Аўстраліі — Новага Паўднёвага Уэльса — аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой «прызнае незалежнасць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і права на самавызначэнне яе народа.



a6c5cdce_cae1_4edb_88f1_293f0997d922_mw270_s1.jpg

Паводле паведамлення, рэзалюцыя, прынятая ў сувязі з 20-годдзем абвяшчэння незалежнасці Нагорнага Карабаха, таксама заклікае ўрад Аўстраліі «афіцыйна прызнаць незалежнасць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і ўмацаваць адносіны Аўстраліі з Нагорным Карабахам і яго грамадзянамі». Армянская грамадскасць лічыць гэту рэзалюцыю гістарычнай, паколькі дасюль Карабах прызналі толькі падобныя да яго непрызнаныя дзяржавы накшталт Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі. Аднак самае цікавае наперадзе. Са спасылкай на свае крыніцы армянская прэса паведамляе, што да канца лістапада незалежнасць Карабаха будзе прызнана і Уругваем. «Паводле папярэдніх дадзеных, у лістападзе старшыня парламента Уругвая прыбудзе з афіцыйным візітам у Арменію для дасягнення канчатковых дамоўленасцяў вакол гэтых пытанняў, а затым адправіцца ў Карабах. Рашэнне звязваюць з наяўнасцю ва Уругваі моцнага армянскага лобі, якое, напэўна, самае моцнае за межамі Арменіі. Армяне прадстаўлены ва ўрадзе краіны, у муніцыпалітэтах некалькіх гарадоў, а таксама ў заканадаўчым органе. Менавіта дзякуючы прысутнасці армян у дзяржаўных органах Уругвай стала першай краінай, якая ў 1965-м прызнала Генацыд армян. Пакуль афіцыйны Азербайджан не адрэагаваў на навіны з Аўстраліі і плёткі вакол прызнання Карабаха з боку Уругвая.
Паводле армянскай прэсы