Напад ісламістаў на кафэ ў Бангладэшы: загінулі 20 закладнікаў, усе замежнікі
Шэсць узброеных баевікоў захапілі закладнікаў у сталіцы Бангладэшу горадзе Дака.

Дака: паліцэйская аперацыя супраць ісламістаў
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на кафэ ў сталіцы Бангладэш, у выніку якога загінулі 20 чалавек.
Таксама забітыя шэсць баевікоў, якія напалі вечарам у пятніцу, 1 ліпеня, на рэстаран у дыпламатычным раёне сталіцы, паведамілі ў войску Бангладэш, перадае «Інтэрфакс».
Усе загінуўшыя закладнікі былі замежнікамі, японцамі і італьянцамі, паведаміў AFP прадстаўнік арміі Бангладэш. Іх целы па-зверску пасеклі халоднай зброяй.
Раней паведамлялася, што падчас штурму ўдалося вызваліць 13 закладнікаў. Паводле іншых дадзеных, гаворка ішла аб 18 закладніках.
Паводле «Радыё Свабоды»