Нашчадак беларускіх габрэяў атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы

3 кастрычніка стала вядома, што самую прэстыжную ў свеце навуковую прэмію ў фізіцы атрымалі трое амерыканцаў: Кіп Торн, Райнэр Вайc і Бары Барыш. Продкі апошняга паходзяць з Беларусі.

Бары Барыш

Бары Барыш

Барыш нарадзіўся ў амерыканскім штаце Небраска ў 1936 годзе. Сем’і яго бацькоў — габрэі-эмігранты з Заходняй Беларусі. Бабуля і дзед Бары Барыша нарадзіліся ў другой палове XIX стагоддзя.
У інтэрвію ўніверсітэцкаму выданню ў Каліфорніі 19 гадоў таму будучы набеліст распавёў, што сем’і ягоных бацькоў прыбылі ў Амерыку асобна і пазнаёміліся на заходнім узбярэжжы ЗША. Дзед нобелеўскага лаўрэата Хаiм-Доў бэн Барух Бэнэдэт Барыш пахаваны ў штаце Аёва, а бабуля — на могілках у Небрасцы.
Паводле Радыё Свабода