Навальнага затрымалі за фатаграфаванне дачы намесніка генпракурора РФ
Машыну, у якой знаходзіўся Аляксей Навальны, затрымала паліцыя. Іх цікавіла, на якой падставе апазіцыянер фатаграфаваў дачу намесніка генпракурора Расіі Лапаціна.

Машына, у якой знаходзіўся расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, была затрыманая паліцыяй у маскоўскім раёне Мар'іна. Пра гэта ён паведаміў у сваім Twitter увечары ў панядзелак, 14 снежня.

Як патлумачыў апазіцыянер, паліцэйскіх цікавіла, на якой падставе Навальны фатаграфаваў у Малахаўцы дачу намесніка генпракурора Расіі Генадзя Лапаціна. Былая жонка Лапаціна, згодна з вынікамі нядаўняга расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй аб бізнесе дзяцей генпракурора РФ Юрыя Чайкі, вяла сумесны бізнес з жонкамі верхаводаў кушчаўскай банды.
Пасля гадзіны перамоў і з'яўлення ў СМІ публікацый аб затрыманні Навальнага, яго адпусцілі. Пра што сам Навальны паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле www.dw.com