Навальнаму далі пяць гадоў умоўна
У абласным судзе расійскага Кірава разглядалася скарга на прысуд па «справе Кіраўлеса» боку абароны Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава.
Нагадаем, што 18 ліпеня Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, а таксама Пятра Афіцэрава вінаватымі ў крадзяжы маёмасці кампаніі
«Кіраўлес» і прысудзіў іх да пяці і чатырох гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Паводле версіі следства, Навальны і Афіцэраў сумесна стварылі «Вяцкую лясную кампанію», якая па заніжаных цэнах закупляла прадукцыю ў «Кіраўлеса» і прадавала
спажыўцам ўжо па рынкавых.
Гэтыя дзеянні з'яўляліся, на думку следства, крадзяжом лесапрадукцыі ў асабліва буйных памерах шляхам растраты. Дзяржабвінавачанне палічыла, што Навальны быў арганізатарам злачынства, а
Афіцэраў — памагатым.
Кіраўскі аблсуд сёння мог пацвердзіць рашэнне ніжэйшай інстанцыі і пакінуць прысуд у сіле, замяніць яго на ўмоўны прысуд, або апраўдаць Навальнага і Афіцэрава.
У выніку ў зале суда абвясцілі, што прысуд заменены: пакаранне заменена на ўмоўнае: Навальнаму — пяць гадоў умоўна, Афіцэраву — чатыры гады.
tvrain.ru