«Нават унітазы скралі». У ВМС распавялі пра вернутыя караблі

Па словах галоўнакамандуючага Ваенна-марскімі сіламі Украіны, расіяне паздымалі з захопленых украінскіх караблёў нават плафоны, разеткі і ўнітазы.

Карыкатура Хрыста Камарніцкі (Christo Komarnitski)

Карыкатура Хрыста Камарніцкі (Christo Komarnitski)


Захопленыя Расіяй у Керчанскім праліве ўкраінскія караблі Ваенна-марскіх сіл падыходзяць да тэрытарыяльных водаў Украіны, але не сваім ходам, а на буксіры, паколькі "іх загубілі расіяне", заявіў галоўнакамандуючы ВМС Ігар Варончанка.
"Ідзе буксіроўка, хуткасць вельмі маленькая. Яны сваім ходам не ідуць, расіяне іх загубілі. Паздымалі нават плафоны, разеткі і ўнітазы. Так што мы зараз пакажам усяму свету варварскае стаўленне расіян да гэтага", — паведаміў Варончанка.
18 лістапада адбылася перадача Украіне трох караблёў украінскіх Ваенна-марскіх сіл, якія ў лістападзе 2018 года былі атакаваныя і захопленыя расійскімі баявымі караблямі. У далейшым украінскія суда чакае экспертыза.