Індыя. Пачалася рэвалюцыя ёгаў
5 чэрвеня індыйская паліцыя газам разагнала «прыхільнікаў гуру секты аматараў ёгі Свамі Рамдзева, які праводзіў у Нью-Дэлі галадоўку ў знак пратэсту супраць карупцыі. Сам галадаючы ледзь збег ад праваахоўных органаў. Гэты інцыдэнт даў падставу прэсе ўсур’ёз казаць пра пагрозу рэвалюцыі ёгаў. Гуру Свамі Рамдзеў — асоба вельмі папулярная ў цэнтральнай Індыі, яго паслядоўнікі лічаць яго святым і гатовыя рушыць услед любому яго закліку.
5 чэрвеня індыйская паліцыя газам разагнала «прыхільнікаў гуру секты аматараў ёгі Свамі Рамдзева, які праводзіў у Нью-Дэлі галадоўку ў знак пратэсту супраць карупцыі. Сам галадаючы ледзь
збег ад праваахоўных органаў. Гэты інцыдэнт даў падставу прэсе ўсур’ёз казаць пра пагрозу рэвалюцыі ёгаў. Гуру Свамі Рамдзеў — асоба вельмі папулярная ў цэнтральнай Індыі, яго
паслядоўнікі лічаць яго святым і гатовыя рушыць услед любому яго закліку. Свамі ў свой час доўга і інтэнсіўна практыкаваў самадысцыпліну і медытацыю, пасля стварыў асабісты фонд, набраў паству
прыхільнікаў (яго семінары наведваюць да 50 тысяч чалавек), і нарэшце вырашыў падацца ў палітыку. Ёг не мае ўласнай партыі, аднак яго рух выступае пад выразнымі нацыяналістычнымі лозунгамі. На думку
спецыялістаў, у іншы час да заяў гуру паставіліся з усмешкай, аднак зараз Індыя перажывае ломку старой партыйнай сістэмы. Губляе папулярнасць кампартыя, і гэтую нішу імкліва займаюць рознага кшталту
папулісты кшталту Свамі. У гэтым плане прагназуюць, што рух Свамі хутка зможа набраць палітычную вагу. Дарэчы, сам ён ужо абвясціў сябе новым Гандзі.
Па матэрыялах «New York Times» ( ЗША)