Неўзлін: у Шайгу інфаркт, арыштавана 20 генералаў РФ

Экс-саўладальнік «ЮКАСа» Леанід Неўзлін, які пражывае ў Ізраілі, завочна прысуджаны ў Расіі да пажыццёвага тэрміну, але пры гэтым захоўвае сувязі з дзелавымі і палітычнымі коламі ў Маскве, заявіў, што ў кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу здарыўся шырокі інфаркт.

rian_6204416.hr_pic4_zoom_1500x1500_27855_1.jpg


Шайгу нібыта знаходзіцца ў рэанімацыі і можа стаць інвалідам, расказаў бізнесовец у Facebook, спасылаючыся на «свае крыніцы ў Маскве», паведамляе АФН.

Па словах Неўзліна, інфаркт мог здарыцца ў Шайгу «не па натуральных прычынах».

«Шайгу выбыў з гульні, магчыма, ён стане інвалідам, калі выжыве. У яго здарыўся раптам шырокі інфаркт, ён у рэанімацыі, падлучаны да прыбораў», — напісаў бізнесовец.

Таксама ён распавёў, што 20 генералаў Мінабароны РФ нібыта арыштавалі. Прычына можа заключацца ў тым, што з 2014 года чыноўнікі скралі вельмі шмат грошай, якія Пуцін вылучаў на падрыхтоўку да поўнамаштабнага ўварвання.

«Арыштаваныя 20 генералаў Мінабароны. Усе штабныя. Тут усё ясна — татальны крадзеж сродкаў на падрыхтоўку ўкраінскага кіраўніцтва і насельніцтва да ўрачыстай сустрэчы арміі вызваліцеляў з Расіі. З 2014 скрадзена блізу 10 млрд долараў, выдзеленых Пуціным на падрыхтоўку бліцкрыгу», — дадаў Неўзлін.

«Са смешнага», як паказаў бізнэсовец, ён даведаўся, што на былога расійскага віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча рыхтуецца крымінальная справа. Ад яго нібыта чакаюць паказанняў супраць калег і сяброў. Былога дарадцу Уладзіміра Пуціна Суркова, па словах Неўзліна, змясцілі пад хатні арышт. Яго падазраюць у крадзяжы грошай, выдзеленых на падрыхтоўку да вайны. Па гэтай жа справе арыштаваныя і 20 генералаў.

У Расіі заяву Неўзліна пакуль не каментуюць. Крэмль пакуль не пацвердзіў, але і не абверг інфармацыю аб магчымым інфаркце Шайгу.

Нагадаем, што нядаўна Сяргей Шайгу выпадаў з публічнай прасторы, а знайсці яго не маглі нават заходнія партнёры.