Нямецкая топ-мадэль распранулася для падтрымкі футбольнай каманды
Да чэмпіянату свету па футболе, які стартуе 12 чэрвеня ў Бразіліі, ўзмоцнена рыхтуюцца не толькі зборныя, але і заўзятары па ўсім свеце. Нямецкая топ-мадэль Мікаэла Шафер напярэдадні чэмпіянату свету зладзіла своеасаблівую топлес-акцыю. На яе думку, такая фотасесія павінна падняць баявы дух нямецкіх футбалістаў, перадае DELFI.
Фота All Over Press
У якасці антуражу для фотаздымкі Мікаэла Шафер абрала Брадэнбургскіх
вароты. На фоне архітэктурнага помніка
ў цэнтры Берліна сэксапільная мадэль пазіравала ў спадніцы, з мячом і нямецкім сцягам (больш фота тут).
Мікаэла з'яўляецца адной з самых папулярных і аплачваемых эратычных
мадэляў у Германіі. Яе фішка — фотасесіі на вуліцы. Пазіраванне голай — асноўная праца і хобі, а ў канцы тыдня яна падзарабляе
ды-джэем.
Мікаэла Шафер, якая сама сябе
называе таксама акторка і спявачка, трапляла на старонкі ўсіх самых вядомых глянцавых часопісаў, такіх як Men's Health, Playboy, FHM. У 2006 годзе топ-мадэль стала "дзяўчынай года" па версіі нямецкага выдання
Maxim.