Нямецкія знішчальнікі патрулююць Балтыку з поўным боекамплектам
Паветраную прастору краін Балтыі ўпершыню будуць патруляваць знішчальнікі Eurofighter з поўным боекамплектам. Камандаванне лічыць узбраенне самалётаў "матывацыяй для салдат".
Упершыню з пачатку ўкраінскага
крызісу ў небе над краінамі Балтыі на баявое дзяжурства заступілі нямецкія знішчальнікі Eurofighter з поўным боекамплектам на борце.
Як заявіў генеральны інспектар ваенна-паветраных сіл (ВПС) Нямеччыны Карл Мюльнер, узбраенне самалётаў "не з'яўляецца сродкам для эскалацыі" і служыць для
таго, каб сустрэць патэнцыяльнага праціўніка на роўных. Па словах Мюльнера, яно таксама неабходна для "матывацыі
салдат", якія выконваюць задачы ў паветры над Балтыкай.
Раней нямецкія ВПС ўжо ўдзельнічалі ў місіі NATO
па патрулявання паветранай прасторы Латвіі, Літвы і Эстоніі. Аднак з верасня па снежань 2014
г. вылеты праводзіліся без поўнага боекамплекта. Як патлумачыў Мюльнер, такое рашэнне было
прынята на палітычным узроўні, каб не правакаваць эскалацыю канфлікту з расійскімі ўзброенымі сіламі.
З моманту анэксіі Крыма краіны Балтыі не раз заяўлялі аб сваёй уразлівасці перад агрэсіўнай палітыкай Расіі. У сувязі з гэтым NATO узмацніла патруляванне паветранай прасторы сваіх балтыйскіх саюзнікаў.