Нобелеўская прэмія міру ўручана за барацьбу з ядзернай зброяй
Нобелеўская прэмія міру за 2017 год афіцыйна ўручана 10 снежня Міжнароднай кампаніі за забарону ядзернай зброі на цырымоніі ў сталіцы Нарвегіі, паведамяле "Радыё Свабода".
![Нарвегія, Беатрыс Фін, выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэнне ядзернай зброі (ICAN) Нарвегія, Беатрыс Фін, выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэнне ядзернай зброі (ICAN)](/img/v1/images/92de844b_be6a_4dfd_ac6d_a9e048db295a_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нарвегія, Беатрыс Фін, выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэнне ядзернай зброі (ICAN)
Выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэньне
ядзернай зброі (ICAN) Беатрыс Фін прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання ў
мэрыі Осла ў суправаджэнні Сецука Тэрлоў з Японіі, якая перажыла атамнае
бамбаванне Хірасімы ў 1945 годзе і стала актывістам руху за знішчэньне ядзернай
зброі.
Абвясціўшы пераможцу сёлетняй прэстыжнай прэміі ў кастрычніку, нарвежскі Нобелеўскі камітэт вітаў працу ICAN па «прыцягненні ўвагі да катастрафічных гуманітарных наступстваў любога прымянення ядзернай зброі» і яго «наватарскія намаганні ў дасягненні забароны на такую зброю на аснове дамоваў». Жэнеўская арганізацыя ICAN пачала сваю дзейнасць у 2007 годзе і налічвае агулам 468 партнёрскіх арганізацый у 101 краіне.
Пазней, 10 снежня, Нобелеўскія прэміі ў медыцыне, фізіцы, хіміі, літаратуры і эканоміцы маюць быць уручаныя лаўрэатам 2017 года на цырымоніі ў сталіцы Швецыі, Стакгольме.
Кожная прэмія складае 9 мільёнаў шведскіх крон (1,1 мільёна долараў). Цырымоніі ўзнагароджання традыцыйна праводзяцца 10 снежня, у гадавіну з дня смерці шведскага прамыслоўца Альфрэда Нобеля, які заснаваў прэмію.