Нобелеўскія лаўрэаты напісалі ліст Пуціну
Адзінаццаць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, у тым ліку арцыбіскуп з ПАР Дэсманд Туту, напісалі калектыўны ліст расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ў сувязі сітуацыяй, якая склалася вакол экіпажа судна «Грынпіс» «Арктык Санрайз».
Лаўрэаты заклікаюць Уладзіміра Пуціна зрабіць усё, што ў яго сілах, каб следства адмовілася ад абвінавачванняў у пірацтве ў дачыненні да затрыманых на борце судна 30 чалавек, а любыя іншыя
абвінавачванні адпавядалі міжнародным і расейскім законам.
Падпісанты ліста таксама выказваюць сваю заклапочанасць планамі па здабычы нафты ў Арктыцы, якія могуць мець катастрафічныя наступствы ў выпадку разліву нафты.
19 верасня чацвёра актывістаў «Грынпіс» паспрабавалі падняцца на нафтавую платформу кампаніі «Газпрам» для правядзення акцыі супраць нафтаздабычы ў
Арктыцы.
Праз некалькі гадзін расейскія памежнікі захапілі судна, на якім былі эколагі, і даставілі карабель у порт Мурманска, дзе ўсе, хто быў на борце, былі арыштаваныя.
Актывістам «Грынпіс» прад'яўленыя афіцыйныя абвінавачванні ў пірацтве — спробе захопу нафтаздабываючай платформы.
bbc.co.uk