Новая кіраўніца МЗС Германіі: ЕС павінен працягваць ціснуць на рэжым у Мінску

Новая кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербок заклікала да працягу ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і адзначыла салідарнасць ЕС з Украінай.

8233bcb6_686e_3ed0_a483_55c461817e57_850.jpg

Пра гэта яна сказала ў Бруселі на прэс-канферэнцыі з высокім прадстаўніком ЕС Жазэпам Барэлем, піша "Еўрапейская праўда".

"Мы абмяркоўвалі Беларусь і сітуацыю на нашых знешніх межах. Мы пагадзіліся, што ЕС павінен захоўваць ціск на рэжым у Мінску. І мы таксама выказалі нашу агульную салідарнасць з Украінай, паколькі для нас важна, што мы, як еўрапейцы, адстойваем каштоўнасці і нашу агульную еўрапейскую будучыню разам", — сказала Бербок.