Крыніцы: Рада ЕС па замежных справах увядзе 13 снежня новыя санкцыі за парушэнні правоў чалавека

Рада ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС прыме пастанову аб пашырэнні санкцыйнага спісу за парушэнні ў галіне правоў чалавека 13 снежня, паведамляе «Інтэрфакс — Захад» са спасылкай на крыніцу ў Брусэлі.

udhr_cover_ru_crop.jpg

Дыпламатычная крыніца выдання не стала падрабязна расказваць аб падрыхтаваных праектах пастаноў, яна прапанавала дачакацца афіцыйнай публікацыі.

Акрамя згаданых санкцыяў камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС узгадніў абмежавальныя меры ў сувязі з падзеямі ў Сірыі, Лівіі, Малі.