У гонар Рамана Бандарэнкі ў Вашынгтоне назавуць вуліцу каля беларускага пасольства
Называць вуліцы, на якіх знаходзяцца пасольства пэўных краін, дзе парушаюцца правы чалавека, у гонар ахвяр рэжыму гэтых краін, стала ў Вашынгтоне традыцыяй. Так мясцовыя жыхары падтрымліваюць барацьбу за правы чалавека.
Цяпер квартал каля пасольства Беларусі могуць назваць у гонар загінулага беларускага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. З такой ініцыятывай выступіла беларуская дыяспара. За гэту прапанову у Facebook прагаласавалі больш за 300 чалавек.
Ініцыятыву перайменавання таксама падтрымаў мясцовы раённы камітэт. Цяпер застаецца разгледзець гэту ідэю ў Радзе акругі Калумбія.
Зрэшты, даваць вуліцам сімвалічныя імёны дысідэнтаў і ахвяраў рэжымаў стала вашынгтонскай традыцый, у горадзе каля пасольстваў адпаведных краін з’явіліся плошча Барыса Нямцова, праезд Джамаля Хашогі і плошча Лю Сяабо.
Адзінае, адзначаюць суполцы беларусаў у Вашынгтоне, перайменаванне вуліцы магчымае не раней чым праз два гады пасля смерці чалавека. Аднак беларуская дыяспара спадзяюцца паскорыць працэс.