Гвалт — хатні, жнівеньскі і акушэрскі. Размова з Вольгай Гарбуновай (аўдыё)

Вольга Гарбунова – беларуская актывістка і праваабаронца ў сферы жаночых правоў. Доўгі час яна была часткай "Радзіславы" – грамадскага аб'яднання, якое дапамагае жанчынам, пацярпелым ад гвалту. Цяпер Вольга Гарбунова – палітзняволеная. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года.

Вольга Гарбунова. Фота Дзіяны Пінчук

Вольга Гарбунова. Фота Дзіяны Пінчук

«Пасля жніўня 2020 беларусам стала лягчэй тлумачыць, што такое хатняе і гендарны гвалт», — адзначыла Вольга.
Кожны год 25 лістапада праходзіць кампанія 16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту. Кампанія завяршаецца 10 снежня — у Міжнародны Дзень правоў чалавека. Сёлета Вольга да кампаніі далучыцца не змагла…
Пра гвалт над жанчынамі і мужчынамі, пра гвалт, які жыў задоўга да жніўня 2020 і пасля яго, а таксама пра гвалт акушэрскі і асабісты вопыт — пра гэта Вольга распавяла «Вясне прыйдзе», калі была яшчэ на волі.