
Пуцін зрабіў непрацоўнымі дні паміж травеньскімі святамі — гэта значыць, 4, 5, 6 і 7 траўня. І зрабіў не проста так, а па просьбе Расспажыўнагляда і навукоўцаў, якія лічаць, што бесперапынныя выхадныя спрыяльна адаб'юцца на эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, паведамляе meduza.io.
Логіка такая: расіяне ў перапынку паміж травеньскімі святамі ездзяць на лецішча і назад і разносяць каронавірус. Цытуем кіраўніцу Расспажыўнагляда Ганну Папову: «І вось тут у сувязі з тым, што даводзіцца перамяшчацца ў прасторы, абменьвацца віруснай інфармацыяй з вялікай колькасцю людзей... у такой сітуацыі мы бачым пэўныя рызыкі».
