У Ізраілі ўпершыню за 10 месяцаў ніхто не памёр ад каронавіруса
Штодзённая колькасць загінулых ад каронавіруса ў Ізраілі скарачаецца са студзеня, калі смяротнасць складала каля 60 у дзень.

Члены каманды бальніцы SHAARE ZEDEK у аддзяленні каронавіруса. (Фота: NATI SHOHAT / FLASH90)
Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведаміла ў пятніцу пра 129 новых выпадкаў заражэння каронавірусам.
У краіне было праведзена 35 027 тэстаў — каля 0,4% тэстаў далі станоўчы вынік.
Каля 160 цяперашніх пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, 97 інтубаваныя.
Усяго ад каронавіруса ў Ізраілі памерлі 6 346 чалавек.
.Па паведамленнях ізраільскіх СМІ, па стане на пятніцу больш за пяць мільёнаў чалавек у Ізраілі атрымалі другую дозу вакцыны ад каронавіруса.
jpost.com