Зноў 10 памерлых. Свежая статыстыка па каранавірусе ад Мініздароўя

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1453 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1442 пацыента, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя 24 красавіка.

maska_koronavirus_2020424_shuk_tutby_phsl_0603.jpg

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 351 674 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 342 102 пацыента, памерлі 2483 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Дзесяць — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выкананы 17 881 тэст. Усяго ў краіне праведзена 5 759 533 тэсты.

Нагадаем, у краіне з 29 снежня мінулага года ідзе вакцынацыя. Спачатку вакцынавалі медработнікаў, спецыялістаў сферы адукацыі, сацыяльнай сферы, людзей сталага ўзросту, якія жывуць у інтэрнатах. Зараз зрабіць прышчэпку прапануюць усім жадаючым. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 21 красавіка, у краіне больш за 211 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш за 75 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Паводле TUT.BY.