Новы рэкорд: польскія памежнікі не пусцілі ў краіну 667 нелегалаў з Беларусі
На беларуска-польскай мяжы 6 кастрычніка зафіксавана 667 спробаў нелегальнага перасячэння.
Гэта новы рэкорд, піша «Беларускі партызан» са спасылкай на Польскую памежную службу.
Былі затрыманыя 7 мігрантаў з Турцыі, астатнія на тэрыторыю Польшчы дапушчаныя не былі.
За садзейнічанне ў нелегальнай міграцыі ў той жа дзень былі затрыманыя 13 чалавек: 7 замежнікаў і трое грамадзян Польшчы.