Новы адрас кіеўскага Еўрамайдана — Міхайлаўская плошча

Украінскія мэдыі паведамляюць, што блізу 5 тысяч чалавек, абураных разгонам Еўрамайдану ў цэнтры Кіева, сабраліся пад вечар на Міхайлаўскай плошчы. Яшчэ блізу 2 тысяч знаходзяцца непасрэдна на тэрыторыі Міхайлаўскага сабору.    



ukraine_razgon1.jpg

На новае месца збору апанэнтаў афіцыйных уладаў прыбылі і некалькі амбасадараў краінаў Еўрасаюза. Праўда, дыпляматы абмежаваліся толькі размовамі з актывістамі мірнага супраціву, адмовіўшыся выступаць з імправізаванай сцэны. Прадстаўнікі дыпведамстваў удакладнілі, што іх статус не дазваляе рабіць ніякіх афіцыйных заяваў.
 

Тым часам СМІ пішуць і паказваюць, што мітынгоўцы, сярод якіх большую частку складаюць маладыя людзі, стаяць зь дзяржаўнымі сьцягамі ўздоўж праезнай часткі, і скандуюць лёзунгі ў падтрымку эўрапейскага шляху для Ўкраіны.

Паводле Радыё Свабода