Олаф Шольц — канцлер-пірат. Дасье ў карыкатурах і фотажабах
Героем сацыяльных сетак мінулага тыдня безумоўна стаў нямецкі канцлер Олаф Шольц, які з-за траўмы вымушаны быў надзець на вока павязку.
![2_729.jpg 2_729.jpg](/img/v1/images/2_729.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спачатку нямецкія СМІ паведамілі, што Шольц спатыкнуўся падчас прабежкі і атрымаў траўму (сінякі на твары), у сувязі з чым запланаваная на 3 верасня паездка ў горад Херынген была адменена. Затым Олаф Шольц апублікаваў на сваёй старонцы ў Х (былая Twitter) фатаграфію з павязкай на воку і ранкамі на шчацэ пасля атрыманай траўмы падчас заняткаў спортам. «Я з нецярпеннем чакаю мемаў», — напісаў германскі лідар пад допісам.
І мемы сапраўды з'явіліся. Найперш усе многія, як чакалася, параўналі палітыка з піратам.
![1_786.png 1_786.png](/img/v1/images/1_786.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хтосьці параўнаў Шольца з Эрнстам Блофельдам — адмоўным героем з фільмаў пра прыгоды Джэймса Бонда. У Блофельда таксама была траўма вока.
![3_646.png 3_646.png](/img/v1/images/3_646.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аднак адначасова з'явіліся мемы, якія тлумачылі сітуацыю з непрыемным для канцлера падтэкстам. Напрыклад, у тым жа пірацкім іміджы Шольца ўгледзелі намёк адрадзіць Партыю Піратаў. З улікам таго, што нямецкія сацыял-дэмакраты (партыя Шольца) перажываюць не лепшыя часы, ідэя стварэння Партыі Піратаў сапраўды гучыць не так ужо і маргінальна.
![4_600.jpg 4_600.jpg](/img/v1/images/4_600.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Іншыя выкарыстоўвалі тэму павязкі для крытыкі эканамічнага курса кабінета Шольца. На гэтай фотажабе параўноўваюць эканоміку Германіі ў 2022-м, калі ў канцлера не было павязкі, са станам эканомікі ў 2023-м, калі ў Шольц з-за праблем з вокам выглядае не так добра. Падобнае, на думку аўтараў, адбываецца з нямецкай гаспадаркай.
![5_557.png 5_557.png](/img/v1/images/5_557.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эколагі з арганізацыі Greenpeace, якія не могуць дараваць Шольцу здабычу вугалю, адлюстравалі канцлера з дзвюма павязкамі. У подпісы гаворыцца, што гэтак кіраўнік ФРГ глядзіць на пагрозу змены клімату.
![6_418.jpg 6_418.jpg](/img/v1/images/6_418.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сувязі з павязкай прыгадалі яшчэ адзін момант. У канцы жніўня былы намеснік кіраўніка фракцыі партыі «Левыя» ў Бундэстагу падаў заяву ў пракуратуру Гамбурга аб узбуджэнні крымінальнага расследавання ў дачыненні да канцлера ФРГ па падазрэнні ў дачы ім несапраўдных паказанняў па так званай справе Cum-Ex аб прысваенні грошай дзяржавы. На думку аўтара гэтай фотажабы, каб пазбегнуць пакарання, Шольц неўзабаве надзене таксама павязку на рот.
![7_301.jpg 7_301.jpg](/img/v1/images/7_301.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падводзячы прамежкавыя вынікі, можна казаць, што гісторыя з павязкай не пайшла на карысць канцлеру. Справа не ў тым, што немцы абыякавыя да праблем здароўя палітыка. Як толькі ўзнікла тэма «зроку», адразу ўспомнілі пра стыль кіраўніка Германіі. Ён аддае перавагу глядзець на рэчы павярхоўна, не паглыбляючыся ў чыннікі праблемы. У нечым такая пазіцыя падобная да маскі. У гэтым плане паказальная карыкатура ў выданні Die Welt. На ёй суразмоўца Шольца прымае павязку на твары канцлера за чарговую маску.
![8_200.jpg 8_200.jpg](/img/v1/images/8_200.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)