«Оскар» за найлепшы фільм года атрымала «Зялёная кніга»
Амерыканская кінаакадэмія падвяла вынікі кінагода-2018 і ўручыла прэміі "Оскар", паведамляе «Еўрарадыё».

Пітэр Фарэллі / Reuters
Прэмію за найлепшы фільм атрымала стужка "Зялёная кніга" рэжысёра Пітэра Фарэллі. У фільме распавядаецца сапраўдная гісторыя падарожжа цемнаскурага джазавага піяніста Дона Шырлі і яго кіроўцы Тоні Валелонгі па поўдні ЗША.
Найлепшым фільмам на замежнай мове стала стужка "Рома" Альфонса Куарона. Сярод кароткаметражных стужак перамагла карціна "Скура" Гая Нэціва і Джэймі Рэя Ньюмана.
У паўнаметражнай анімацыі "Оскар" дастаўся фільму "Чалавек-павук: Праз сусветы" рэжысёраў Боба Персікецці, Пітэра Рамзі і Родні Ротмана. Прыз за кароткаметражную анімацыю атрымаў мультфільм "Бао" аўтарства Домі Шы.

Альфонса Куарон / Reuters

Боб Персікецці, Пітэр Рамзі, Родні Ротман, Філ Лорд і Крыстафер Міллер з "Оскарамі" за анімацыйны фільм "Чалавек-павук" / Reuters