Па Чэхіі бегаюць радыеактыўныя «чарнобыльскія» дзікі
Чэхія дагэтуль сутыкаецца з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 года.

Тэрыторыя краіны таксама была забруджаная радыяцыяй — радыеактыўная хмара прайшла над Еўропай тройчы. Практычна палова дзікоў, адлоўленых у лясах запаведніка Шумава, што на захадзе Чэхіі, да гэтага часу «свеціцца», паведамляе Чэшскае Радыё.
Падвышаны ўзровень радыяцыі, якую выпраменьваюць жывёлы, звязаны з тым, што яны ядуць аленевыя труфелі — грыбы, якія растуць пад зямлёй і акумулююць у сабе радыяцыю.
Тушы радыеактыўных дзікоў, як паведаміў кіраўнік Аддзялення бяспекі прадуктаў харчавання Дзяржаўнай ветэрынарнай управы Чэхіі Іржы Драпал, падлягаюць знішчэнню.