Па справе аб выбуху ў метро ў Лондане затрымалі 18-гадовага хлопца
Юнака ўзялі пад варту ў раёне горада Дуўр, згодна закону аб супрацьдзеянні тэрарызму, зараз ён знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі, перадае BBC.

Больш падрабязнай інфармацыі наконт затрыманага пакуль няма, з ім працуюць слудчыя Кента.
Нагадаем, што 15 верасня ў вагоне лонданскага метро на станцыі «Парсанс Грын» пралунаў выбух. Выбухоўка была схаваная ў паліэтыленавым пакеце з пластыкавым вядром усярэдзіне.

Каля 30 людзей пацярпелі, а выбух справакаваў паніку. Паліцыя адразу ж кваліфікавала здарэнне як тэрарыстычны акт.