Паўднёвая Карэя. Адзіная Карэя не магчымая
Сацыёлагі і культуролагі Паўднёвай Карэі кажуць, што ідэя пра адзіную Карэю — самая вялікая ілюзія. Праблема не ў палітычных бар’ерах, а ў адрозненні светапоглядаў карэйцаў на Поўначы і на Поўдні. Пра гэта сведчыць лёс бежанцаў з Паўночнай Карэі, якія збеглі на Поўдзень. Як сведчыць рапарт інстытута International Crisis Group, ніводнаму (!) бежанцу не ўдалося цалкам інтэгравацца ў паўднёва-карэйскае грамадства. Розніца не толькі ў мове (на Поўдні з-за прысутнасці амерыканцаў ужываюцца шмат англійскіх слоў). Карэйцы па розныя бакі 38-й паралелі нават выглядаюць інакш.
Сацыёлагі і культуролагі Паўднёвай Карэі кажуць, што ідэя пра адзіную Карэю — самая вялікая ілюзія. Праблема не ў палітычных бар’ерах, а ў адрозненні светапоглядаў карэйцаў на Поўначы і на Поўдні. Пра гэта сведчыць лёс бежанцаў з Паўночнай Карэі, якія збеглі на Поўдзень. Як сведчыць рапарт інстытута International Crisis Group, ніводнаму (!) бежанцу не ўдалося цалкам інтэгравацца ў паўднёва-карэйскае грамадства. Розніца не толькі ў мове (на Поўдні з-за прысутнасці амерыканцаў ужываюцца шмат англійскіх слоў). Карэйцы па розныя бакі 38-й паралелі нават выглядаюць інакш. З-за таго, што 40 працэнтаў рацыёну паўночных карэйцаў складае трава і кара, яны ў сярэднім не толькі важаць на 10 кілаграмаў менш за суайчыннікаў з Поўдня, аднак і менш інтэлектуальна развітыя. У якасці доказу — з 109 паўночных карэйцаў, якія за апошні год збеглі з КНДР, 38 зараз знаходзяцца ў шпіталі з псіхічнай праблемамі. Тыя, хто не мае ментальных хваробаў, працуюць на чорных працах або ўвогуле не маюць сталага працоўнага месца. Нядзіўна, што часта іх ахоплівае настальгія па соцыуму, дзе ўсё за цябе вырашае дзяржава.
Па матэрыялах “Gazeta Wyborcza (Польшча)