Паўночная Карэя. Кітай рыхтуе напад?
Абвастрэнне адносін паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэй выклікала шмат каментараў. Як ні парадаксальна, большасць аналітыкаў сцвярджаюць, што вынікам канфрантацыі можа стаць перабудова на Поўначы. Версія будуецца на тым, што Пекін, які з’яўляецца нефармальным спонсарам Пхеньяну, не зацікаўлены ў нестабільнасці каля сваіх межаў. КНР можа ўмяшацца ва ўнутраныя палітычныя працэсы ў Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы (КНДР). Кажуць, што справа можа не абмежавацца проста гнеўная размовай.
Абвастрэнне адносін паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэй выклікала шмат каментараў. Як ні парадаксальна, большасць аналітыкаў сцвярджаюць, што вынікам канфрантацыі можа стаць перабудова на Поўначы.
Версія будуецца на тым, што Пекін, які з’яўляецца нефармальным спонсарам Пхеньяну, не зацікаўлены ў нестабільнасці каля сваіх межаў. КНР можа ўмяшацца ва ўнутраныя палітычныя працэсы ў
Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы (КНДР). Кажуць, што справа можа не абмежавацца проста гнеўная размовай. Як заявіў Дзмітрый Касценка, блізкі да пасольства КНДР у Расіі, кіраўнік Грамады па
вывучэнню ідэяў Чучхе, у дыпламатычных колах Паўночнай Карэі ходзяць плёткі пра тое, што Кітай рыхтуе інтэрвенцыю ў КНДР. Кітайскія салдаты будуць атакаваць не як іншаземцы, а пад лозунгам
рэстаўрацыі прынцыпаў кіравання вялікага правадыра Кім Ір Сена, якія быццам ігнаруе цяперашні ўрад краіны. У любым выпадку, якой бы ні была форма знешняга ўмяшання Кітаю, яна пакладзе канец
цяперашняй мадэлі дзяржаўнага і эканамічнага ладу КНДР.
Па матэрыялах «Life Journal»