Калі верыць нямецкай прэсе, у Паўночнай Карэі прыняты спецыяльныя захады супраць тых, хто недастаткова смуткаваў з нагоды смерці любімага кіраўніка Кім Чэн Іра, які памер 19 снежня. Як пішуць
газеты, тыя грамадзяне КНДР, хто мала плакаў на афіцыйных жалобных мерапрыемствах, будуць адпраўленыя ў турэмныя лагеры. Пакаранне за злачынства складае 6 месяцаў. У якасці аргументу ўлады кажуць,
што глыбока смуткаваць з нагоды смерці любімага кіраўніка (афіцыйны тытул Кім Чэн Іра) — грамадзянскі абавязак. Першыя працэсы па справах недастатковага выказвання пачуцця смутку па
правадыру адбыліся ў правінцыі Паўночны Намкунг. Асуджаным прад’яўляліся фантастычныя абвінавачанні — не ўдзельнічаў у сходах наконт смерці правадыра, падчас сходаў не выклікаў
уражання, што сапраўды смуткуе па смерці Кім Чэн Іра. Калі зноў жа верыць нямецкім выданням, за недастатковае ўшанаванне памяці лідара свабодай паплаціліся цэлыя сем’і.
Паводле нямецкай прэсы
Паўночная Карэя. Канцлагер для тых, хто не смуткаваў
- Замежжа
- 20-01-2012
Калі верыць нямецкай прэсе, у Паўночнай Карэі прыняты спецыяльныя захады супраць тых, хто недастаткова смуткаваў з нагоды смерці любімага кіраўніка Кім Чэн Іра, які памер 19 снежня. Як пішуць
газеты, тыя грамадзяне КНДР, хто мала плакаў на афіцыйных жалобных мерапрыемствах, будуць адпраўленыя ў турэмныя лагеры. Пакаранне за злачынства складае 6 месяцаў. У якасці аргументу ўлады кажуць,
што глыбока смуткаваць з нагоды смерці любімага кіраўніка (афіцыйны тытул Кім Чэн Іра) — грамадзянскі абавязак.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: