Паўночная Карэя. Што чакае Адказных за падзенне спадарожніка?
Пхеньян прызнаў няўдалым запуск ракеты-носьбіта «Ынха–3» («Млечны шлях–3»), здзейснены ў мінулую пятніцу. Спадарожнік не выйшаў на зададзеную арбіту. Зараз усе назіральнікі гадаюць: хто з-за няўдалага запуску пазбавіцца пасады, а каго адправяць у лагеры. У Пхеньяне не прабачаюць такіх правалаў, тым больш, што ракета абышлася мясцовай эканоміцы ў 50–60 мільёнаў долараў. Усе ўзгадваюць, як у 2010 годзе пакаралі капітана футбольнай зборнай, якая з трэскам прайграла на чэмпіянаце свету.
Пхеньян прызнаў няўдалым запуск ракеты-носьбіта «Ынха–3» («Млечны шлях–3»), здзейснены ў мінулую пятніцу. Спадарожнік не выйшаў на зададзеную
арбіту. Зараз усе назіральнікі гадаюць: хто з-за няўдалага запуску пазбавіцца пасады, а каго адправяць у лагеры. У Пхеньяне не прабачаюць такіх правалаў, тым больш, што ракета абышлася мясцовай
эканоміцы ў 50–60 мільёнаў долараў. Усе ўзгадваюць, як у 2010 годзе пакаралі капітана футбольнай зборнай, якая з трэскам прайграла на чэмпіянаце свету. Паводле паведамленняў СМІ, капітана
выключылі з партыі і прысудзілі выпраўленчыя працы на будоўлі. Больш пра яго лёс нічога не паведамлялася. Калі ў снежні памёр Кім Чэн Ір, і хтосьці з грамадзян асмеліўся недастаткова шчыра плакаць
ці, горш таго, застаўся безуважным да гора народа, іх прыгаворвалі да шасці месяцаў у працоўных лагерах.
Паводле нямецкай прэсы