Пачаў працу англамоўны канал Ukraine Today

Канал будзе транслявацца на ўсёй тэрыторыі Украіны, большай частцы Еўропы і плануе запуск на тэрыторыю ЗША.



ukrainetoday.jpg

Аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага медыяхолдынга 1+1 медыя.
«Вяшчанне вядзецца 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень на ангельскай мове. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсіх 24-х гадзін», — адзначаецца ў паведамленні.
Ліцэнзію на спадарожнікавае вяшчанне тэлеканала Ukraine Today Нацыянальная рада Украіны ў пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выдала кампаніі УНІАН ТБ. Праграмы Ukraine Today могуць бачыць гледачы ўсёй Украіны і большай частцы Еўропы і Расіі. З наступнага года канал будзе даступны на тэрыторыі ЗША.
Паводле звестак Нацыянальнай рады, дырэкцыя канала праводзіць актыўную працу па прыцягненню да рэтрансляцыі праграм Ukraine Today кабельных аператараў еўрапейскіх краін. Пры гэтым прыярытэтнымі напрамкамі з'яўляюцца Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя. Да працы ў Ukraine Today прыцягнутыя замежныя журналісты, якія на працягу доўгага часу працуюць ва Украіне.